| Сделать стартовой Размещение рекламы |
|||
![]() |
|||
Чаму сайт партыi БНФ дрэнна функцыянуе?Як маглі заўважыць сталыя наведвальнікі сайту Партыі БНФ, апошнія два тыдні на яго вельмі нялёгка патрапіць. Па паведамленю тэхнічнай службы правайдэра нашага хостынгу, з 26 жніўня з перапынкамі працягваецца разьмяркаваная DDoS-атака на сэрвэр, дзе месьціцца наш сайт. Па гэтай жа прычыне прэс-служба ня можа наладзіць нармальную працу рассылкі. DDoS-атакі арганізоўваюцца кампутаровымі хуліганамі. Іх сутнасьць палягае ў генерацыі шматлікіх запытаў да сэрвэру – часам нават некалькі дзясяткаў тысячаў у секунду. У выніку такога паразытнага траффіку нармалёвыя запыты ад карыстальнікаў Інтэрнэту сэрвэр не пасьпявае апрацоўваць, і ў выніку наведвальнікі сайту ня могуць яго адчыніць. Адзіны спосаб змаганьня з такімі злачыннымі дзеяньнямі – гэта перакрываць запыты з тых адрасоў (сэрвэраў), якія генеруюць паразітны траффік. На сёньняшні дзень у "чорным" сьпісе правайдэра знаходзіцца больш за 30.000 такіх адрасоў, што сьведчыць пра тое, што дзейнічаюць не звычайныя хуліганы, а гэта мэтанакіраваная акцыя. Для арганізацыі такой моцнай і працяглай атакі яе ініцыятары павінныя былі ўжо выдаткаваць не адну тысячу даляраў для аплаты інтэрнэт-траффіку. Наўрад ці звычайныя хуліганы будуць траціць на па сутнасьці малаэфектоўную акцыю такія грошы. Відавочна, на прыкладзе нашага сайту адпрацоўваецца сцэнар блякаваньня інтэрнэт-старонак апазыцыйных партыяў і незалежных СМІ. Падобная атака – значна меньш інтэнсіўная і карацейшая па часе – была праведзеная на сайт Партыі БНФ адразу пасьля мінулагадовых выбараў. Як паведамілі ў тэхнічнай службе правайдэра хостынгу, там робяць усё магчымае для мінімалізацыі наступстваў. Але на самой справе на кожны заблякаваны адрас зьяўляецца новы, які ў сваю чаргу таксама трэба вылічыць і заблякаваць. Адзінае, што ў гэта сытуацыі застаецца рабіць наведвальнікам сайту – гэта чакаць, калі ў ініцыятараў атакі скончацца грошы або імпэт. Адміністрацыя сайту Партыі БНФ пастараецца запусьціць люстэрка сайту на іншым сэрвэры і адрасе, пра што мы паведамім у наступных рассылках. |
Последние новости:
|
||
|
|
|
|
|
|
Новости Беларуси Новости компаний ИнформБюро Открытки Форум |
|||
| Условия использования Информационная поддержка Наши партнёры 2 3 Логотипы и баннеры |
info@kraina.by Контактная информация © 2004-07 Новости Беларуси от Kraina.BY. Новости дня. Полная или частичная перепечатка материалов сайта допускается только с обязательной ссылкой на Kraina.BY.Архив газеты: 01 02 03 04 05 06 07 08 09 | Старый архив. |
Поисковая оптимизация и продвижение сайта - PromoSiter | |